У нядзелю, 14 верасня беларусы Таронта разам адзначылі 500-годдзе Бітвы пад Воршай. Пасля ўрачыстае імшы ў грамадскай зале адбылася юбілейная імпрэза, арганізаваная Згуртаваннем беларусаў Канады.
Алена Лявончанка
Алена Лявончанка падрыхтавала вельмі цікавую прэзентацыю, у якой распавяла пра падзеі 500-гадовай даўніны, іхняе значэнне, асноўных герояў тых падзей, а таксама ўзгадаўла святкаванне гадавіны Бітвы пад Воршай у першыя гады Незалежнасці і ўрачыстую прысягу вайскоўцаў пад бел-чырвона-белым сцягам на вернасць адроджанай Беларусі.
Прысутныя адзначылі паралелі паміж той даўняй вайной і сёлетнімі падзеямі, калі Расія ізноў пайшла ў наступ на былыя землі Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля заканчэння свята частка ўдзельнікаў далучылася да Фэсту ўкраінскае культуры, што праходзіць ва ўкраінскіх кварталах Таронта штогод.