У Аб'яднання беларусаў Вугоршчыны імя Ст. Баторыя з'явіўся свой лагатып

Адной з яскравых падзей жыцця беларускай суполкі мінулага тыдня з’явіўся рэліз спецыяльнай эмблемы Аб’яднання беларусаў Вугоршчыны. Над праектам на валанцёрскіх пачатках працаваў прафесійны дызайнер Аляксей Шклянко, студыя дызайну “365degree” Мінск, заснавальнік студыі брэндынгу „On Foot”. Аляксея як чалавека, які зможа рэалізаваць дадзены праект парэкамендавала Карына Лобан, за што суполка выказвае ёй дадатковую падзяку.

Распрацоўка спецыяльнага лагатыпу доўжылася амаль што 3 месяцы.  За гэты час Аляксей даслаў ледзь не два дзясяткі разнастайных эскізаў і варыянтаў рэалізацыі задумкі (і гэта толькі тое, што пабачылі прадстаўнікі суполкі!).

Праз трапна падабраную метафару “кругі па вадзе” Аляксей не толькі здолеў ухапіць дух і інтэнцыю таварыства, але як мага лепш візуальна ўвасобіў задуманае: лагатып, з  аднаго боку, адпавядае жорсткім патрабаванням жанру - лаканічнасць, сціп(с)ласць, функцыянальнасць, чэпкасць да вока, з іншага, асноўныя яго характарыстыкі -  глыбіня, пачуццё і пяшчота па-майстэрску падабранай палітры. Акрамя асноўнага лагатыпа, спецыяльна для праекту быў распрацаваны шрыфт і некалькі дадатковых варыянтаў эмблемы для “эксклюзіўных” мерапрыемстваў.

Выява вытрыманая ў колерах нацыянальных беларускага і венгерскага сцягаў,

сімвал поўнасцю адпавядае сутнасці дзейнасці таварыства: для вялікіх зменаў і пераўтварэнняў у грамадстве падчас патрэбны зусім невялікі штуршок, галоўнае - каб хтосьці пачаў і быў гэтай першай кропляй, і змены да лепшага будуць абавязкова відавочныя. І творчасць Аляксея, на наш погляд, адметны таму прыклад.

Што казаць, вы ж бачыце ўсё самі.