У грэка-каталіцкай Святатроіцкай царкве 6 верасня адбылася літургія ў гонар перамогі войскаў Вялікага княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Канстанціна Астрожскага над Маскоўскім княствам. Літургію адслужылі: а. Вікенцій (Васіль Яніцкі) , а. Павел Яхімец і а. Даніла Сваяк.
Сімвалічным было тое, што служба праходзіла ў тым самым храме, які збудаваў Канстанцін Астрожскі ў гонар гэтай перамогі. Як кажа легенда, князь усю ноч маліўся Прасвятой Дзеве і даў абяцанне: калі пераможа маскалёў, збудуе царкву. Абяцанне гэтае ён выканаў.
Служба адбывалася на беларускай і ўкраінскай мовай - чарговае сведчанне пра братэрскасць нашых народаў і пра тое, што мова не перашкода ў камунікацыі. Сёння беларусы і ўкраінцы дамовіліся, размаўляючы паміж сабой на родных мовах.
.
Гэтая царква звязана з адным з найбольш вядомых дзеячаў беларускага і ўкраінскага народаў, св. Язафатам Кунцэвічам, які з'яўляецца чарговым прыкладам агульнай гісторыі. Ён нарадзіўся ва Украіне, служэнне распачынаў тут, у Вільні, у гэтым самым храме. А ў Віцебску, на беларускай зямлі, прыняў пакутніцкую смерць. Сваё жыццё аддаў за аб'яднанне цэркваў і народаў.
Памятаем і шануем сваю гісторыю!
др. Алесь Адамковіч, Вільня