У Нью-Ёрку прайшла 31-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі + ВІДЭА

Прадстаўнікі беларускіх суполак Амерыкі і Канады сабраліся разам 30 жніўня ў Нью-Ёрку, у Грамадскай залі Сабору Кірылы Тураўскага для ўдзелу ў 31-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі. Амерыканскі бок прадстаўлены арганізацыямі з Нью-Ёрка і Нью-Джэрсі, Маямі (Фларыда), Чыкага і Вашынгтона. З Канады прыехалі прадстаўнікі Згуртавання Беларусаў Канады.

У першы дзень сустрэчы была ўрачыста адзначана 23-я гадавіна аднаўлення незалежнасці Беларусі. Удзельнік падзеяў жніўня 1991 года, дэпутат Вярхоўнага савету 12 склікання Сяргей Навумчык падзяліўся ўспамінамі пра той час.

Таксама гасцям была прадстаўлена фотавыстава Джона Кунстадтара "Неруш", адкрыццё якой адбылося ў Саборы 3 жніўня. Затым госця з Канады Ірына Варабей прадставіла прысутным выставу сваіх вышыванак і распавяла пра створаны ёю брэнд Spirit of Belarus.

А завяршыла першы дзень Сустрэчы забаўлялная праграма з танцамі і сьпевамі, якую падрыхтавалі і правялі музыкі Валянцін і Таццяна Дзямешчыкі з Нью-Джэрсі разам са сваімі дзецьмі.

У нядзелю, 31 жніўня, адбылося афіцыйнае адкрыццё Сустрэчы. Пачала яго Старшыня Аргкамітэту сустрэчы Таццяна Красоўская і затым перадала слова Старшыні Бруклінскага аддзелу БАЗА Андрэю Асадчаму, які вёў адкрыццё далей.

Першай слова атрымала спадарыня Валянціна Шаўчэнка, Старшыня згуртавання Беларусаў Канады. Далей з вітальным словам выступіла Старшыня Галоўнай Управы БАЗА спадарыня Ганна Сурмач, яна ўзгадала мінулую Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амерыкі, што адбылася ў Канадзе два гады таму. Было зачытана вітальнае слова да ўдзельнікаў Сустрэчы ад Старшыні Партыі КХП-БНФ Зянона Пазьняка, дасланае з Варшавы.

Са змястоўнымі аналітычнымі прамовамі пра сітуацыю ў Еўропе і Беларусі выступілі Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла і яе намеснік Сяргей Навумчык, які прыехаў з Прагі. Ён распавёў пра некалькі апошніх год дзейнасці БНР. Ганна Сурмач зачытала вітанне ад ЗБС "Бацькаўшчына".

У адпаведнасці з праграмай, Сустрэчу прадоўжыла дыскусія аб развіцці беларускай супольнасці ў Паўночнай Амерыцы і дэбаты па гэтай тэме, якія завершыліся прыняццем Рэзалюцыі.

На цырымоніі закрыцця Сустрэчы зноў выступіла Валянціна Шаўчэнка. Яна падзякавала арганізатарам за цёплы прыём і запрасіла прыязджаць у Атаву - на наступную, ХХХІІ, Сустрэчу.

Святочны канцэрт з удзелам прадстаўнікоў Канады і ЗША, які вяла ТацПрэс-служба БАЗАцяна Дзямешчык, быў цёпла прыняты публікай.