Усе жадаючыя вывучаць беларускую мову ў пачатковай школе №4 у Беластоку атрымалі такую магчымасць. Раней іх заяўкі былі адхілены ў выніку электроннага набору. Ад самага пачатку за гэтай справай сачыла і выступала ад імя Аб’яднання бацькоў АБ-БА яго старшыня Кася Паўлоўская:
- Было вельмі шмат праблем, ад аптымізму да скрайняй роспачы звязанай з тым, што вельмі шмат дзяцей 6 і 7 гадоў.
Яшчэ адным крытэрыем з’яўляецца жаданне вывучаць беларускую мову, але не галоўным і таму патрэбны быў другі набор, які летась вырашыў праблему, кажа адзін з бацькоў Аляксандр Васылюк:
- Не ведаю, што будзе далей, сістэма новая і калі будзе больш жадаючых, то напэўна будзе праблема. Бачачы непатрэбную блытаніну, якая была ў гэтым годзе, дырэкцыя школы, а таксама самакіраванне рыхтуецца на будучыню. Можа быць адразу больш пунктаў даць дзецям з беларускай мовай, бо гэта было пытанне двух пунктаў і не было б гэтай праблемы.
Аб’яднанне АБ-БА супольна з дырэкцыяй школы шукаюць спосаб, з дапамогай якога можна пазбегнуць падобных сітуацый ў будучыні. Ужо з’явіліся першыя прапановы, якія разгледзіць аддзел адукацыі ўправы Беластока.