Зняпраўдзіць беларускі міф – гэта адна з задач фестывалю „Беларускі трыялог” у Крынках (Польшча), які пачнецца ўжо ў пятніцу, 22 жніўня.
Цягам двух дзён пройдуць канцэрты, выставы, выступіць тэатр, пройдуць дыскусіі пра культуру і палітыку з удзелам беларусаў, палякаў ды ўкраінцаў.
Кажа старшыня фонда „Villa Sokrates” Павел Грэсь, які арганізуе „Беларускі Трыялог”:
- Перадусім гэта людзі для якіх само слова Беларусь не з’яўляецца чужым. Гэта ўплывовыя людзі, кожны ў сваёй сферы, якія праз тое, што працуюць з намі, будуць пашыраць нашу ідэю трыялогу, стварэння такога маста для беларускай справы ў Еўропу – гэта тое з чаго выйшаў сам Сакрат Яновіч.
Мерапрыемствы пройдуць у Каўказскай сінагозе па вуліцы Пілсудскага 5.