У Кракаве выйшла з друку кніга на польскай мове пад назвай «Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewуdztwa nowogrуdzkiego» («Касцёлы і кляштары рымска-каталіцкія мінулага ваяводства Наваградскага») пад рэдакцыяй прафесара Варшаўскага ўніверсітэта Марыі Каламайскай-Саід.
Даследчыца не першы год вывучае помнікі і гісторыю рэлігіі Беларусі. Раней пад яе рэдакцыяй і пры актыўным яе ўдзеле выходзілі манаграфіі, прысвечаныя барочнай іканаграфіі роду Сапегаў на тле старапольскіх партрэтных галерэяў. А таксама выданні Ostra Brama w Wilnie, даследаванне спадчыны князеў слуцкіх Portrety i zabytki książąt Olelkowiczów w Słucku, кнігі Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego województwa wileńskiego ў некалькіх тамах і вялікі том, прысвечаны касцёлам і кляштарам Слоніма.
Чарговая праца даследчыцы цалкам прысвечана касцёлам і кляштарам Дзярэчына, Луконіцы, Моўчадзі, Наваельні, Раготна, Рандзілаўшчыны, Руда Яварскай, Салавічаў, Скрундзяў і Дзятлава. Пад яе рэдакцыяй у кнігу ўвайшлі артыкулы самой Марыі Каламайскай-Саід і Катаржыны Манжэўскай. Аўтаркі грунтоўна апісалі і даследавалі ўсе каталіцкія храмы гэтых мястэчак: іх гісторыю, разбурэнне, аднаўленне і дзейнасць, пачынаючы з XVII стагоддзя і да нашых дзён. Кніга налічвае каля 500 фотаздымкаў, сярод іх шмат даволі рэдкіх.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Кракаў
Старыя фотаздымкі касцёлаў у Дзярэчыне, Дзятлаве і Раготна з кнігі «Kościoły i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewуdztwa nowogrуdzkiego»