13 кастрычніка 1990 года спадар Юрка Станкевіч захацеў наведаць Смаргоншчыну. Разам з Сяргеем Шупам мы пабывалі ў Крэве, Гальшанах, на замчышчы ў Лоску. У Арлянятах пакланіліся сімвалічнай магіле кс. Адама Станкевіча (1891-1949).
Крэўская муроўка "Па маці я -- чэх. Беларус напалову. Я верны даверу, прызнальнаму слову. А што ў нас упоўню? Вярнуўшыся з лову хто балт напалову, крывіч напалову... Вякі прасявалі мякіну-палову. Я ў стоптаным жыце жывы напалову: направа, налева лажылі галовы... Да трэці мы ў згубе, а то да паловы. І толькі дзе Крэва акрэсьліла змову,- муроў час пакінуў папраўдзе палову. А колькі свабоды век даў на дамову ўдзяржавіць астатнюю Крэва палову? Мы Дом умацуем глыжамі і цэглаю... Мы -- нацыя! Будзьма сьцяною с у ц э л ь н а ю!" Верш ад імя Юркі Станкевіча са зб. "Пры сьвячэньні..." 2004 г.
Сяргей Панізьнік