У Кіеве адбылася акцыя салідарнасці з Беларуссю

Рух Салідарнасці “Разам” правёў 4 жніўня 2014 г. у Кіеве шэраг акцый, прымеркаванных да Міжнароднага дня Салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю.

А 9:00 раніцы з вокнаў офіса Руху Салідарнасці “Разам” на вуліцы І.Мазепы быў вывешаны вялікі бел-чырвоны-белы сцяг. А 12:00 гадзіне адбылося пікетаванне амбасады Беларусі. Акцыя пачалася хвілінай маўчання па загінуўшых украінскіх вайскоўцах, якія, на думку ўдзельнікаў, загінулі ў барацьбе з расійскім імперыялізмам не толькі за Украіну, але і за Беларусь, і за ўсю Еўропу.

На акцыі выступілі прадстаўнікі Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, Галіна Сарочык, Алег Аўсяннік, прадстаўнік беларускіх анархістаў Аляксандар Андрушкевіч, вядомы украінскі паэт Олесь Ірванец, кіраўнік грамадскай арганізацыі “Луганск” Сяргей Бандарэнка. Прысутныя патрабавалі вызвалення палітвязняў Ігара Аліневіча, Зміцера Васьковіча, Мікалая Дзядка, Эдуарда Лобава, Арцёма Пракапенкі, Васіля Парфянкова і Мікалая Статкевіча, а таксама намесніка старшыні Руху Салідарнасці “Разам” Алеся Макаева і актывіста Руху Салідарнасці “Разам” Іллі Дабратвора, якія незаконна былі асуджанныя на суткі за нацыянальную сімволіку. Таму ўвесь час гучала : Свабоду Палітвязням, гучалі прозвішчы палітвязняў з заклікам Свабоды; “Макаеву – Свабоду!” , “Дабратвору – Свабоду!” Увесь час гучала: “Слава Украіне! – Героям Слава!”, “Жыве Беларусь! – Жыве!”, “Слава Нацыі! – Смерць ворагам!”, “Банду гець!”

Прэс-група Руху Салідарнасці ва Ўкраіне 04.08.2014 г. Кіеў