У грамадскай зале сабору Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылося адкрыццё фотавыставы, прысвечанай Беларусі. Аўтар здымкаў, Джон Кунстадтэр, былы супрацоўнік беларускай амбасады, які цудоўна валодае беларускай мовай, пасля адстаўкі з дыпламатычнай службы прысвяціў сябе фатаграфіі.
Героі ягоных твораў - беларускія сяляне падчас іх паўсядзённай працы, вернікі падчас храмавых і каляндарных святаў, людзі сталага веку і дзеці, а таксама прырода Беларусі, яе архітэктура.
Джон Кунстадтар выступіў перад наведнікамі выставы па-ангельску і па-беларуску, распавёў, чым прыцягвае яго Беларусь і яе людзі, па-беларуску адказваў на шматлікія пытаньні гасцей, якія цікавіліся, як ён шукае вобразы для сваіх прац, як ён вывучаў беларускую мову, распытвалі пра планы на будучыню.
Відэа з фотавыставы глядзіце тут.
Болей фота Джона Кунстадтэра на сайце www.radzimaphoto.com.