«Сёння ты знаходзішся ў кропцы А, будуеш планы, а заўтра - раз! - і жыццё кідае цябе ў кропку Б », - кажа бізнэсовец Цімафей Ярамееў. Мы сядзім за столікам у пафасным мінскім рэстаране і п'ем каву. Цімафей пафасу не пераносіць, пра тое, што пра яго кампанію нядаўна пісала "Financial Times", мы даведаемся між іншым напрыканцы гутаркі. З пункту А - Беларусі - наладчык станкоў і эканаміст паводле адукацыі трапіў у Вялікабрытанію. У кропцы Б з нуля стварыў паспяховы новы бізнес. А потым атрымаў... паштоўку. Яна прыйшла па пошце і была ўнікальная. У паштоўцы паведамлялася: на прапанову прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана каралева Вялікабрытаніі Лізавета II вырашыла ўручыць беларусам кампаніі, якую ён узначальвае, найвышэйшую ўзнагароду краіны ў галіне інавацый. Аб рабоце, прызнанні і асаблівасцях бізнесу па-ангельску - наша з ім размова.
Чытайце працяг на onliner.by