У Варшаве ўшанавалі памяць ахвяраў Першай сусветнай

У дзень пачатку Першай сусветнай вайны беларусы Варшавы ўшанавалі памяць генерала Станіслава Булак-Балаховіча.

Прадстаўнікі руху салідарнасці “Разам” наведалі сімвалічную магілу генерала, якиі ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне. Сімвалічнае пахаванне генерала знаходзіцца на на Павонзкіх могілках у Варшаве.

Станіслаў Булак-Балаховіч быў узорным афіцэрам, які ў віры Першай сусветнай вайны зразумеў, што варта змагацца за сваё, беларускае, адзначае старшыня руху “Разам” Вячаслаў Сіўчык:

- На яго магіле мы ўсклалі кветкі, запалілі знічы. Такім чынам, мы ўшанавалі і герояў той вайны, і ў першую чаргу ўшанавалі нашых ахвяраў. Першая імперыялістычная нанесла такія вялізныя страты для беларускай нацыі, што нават сённяшні рэжым Лукашэнкі – гэта таксама наступства той  імперыялістычнай вайны.

Па тэрыторыі Беларусі ў Першую сусветную вайну праходзіла лінія фронта. Каля 1,5 мільёна беларусаў з Беласточчыны, Гарадзеншчыны, Берасьцейшчыны і Віленшчыны былі прымусова высланыя расейскімі ўладамі ў бежанства, амаль палова з іх загінула ў Расіі.