Беларуская Варшава

Варшаве пашчасціла з геаграфіяй: знаходжанне паміж двума цэнтрамі велічэзнай Рэчы Паспалітай (Кракавам і Вільняй) паспрыяла таму, што менавіта мазавецкі горад стаў новай палітычнай сталіцай польска-літоўскай дзяржавы. Каб уплываць на цэнтральную ўладу, кожны магнат з беларускіх земляў мусіў мець тут сваю рэзідэнцыю. Адсюль пачынаецца лучнасць нашых земляў з горадам на Вісле, якая не перарываецца да нашых часоў.

Радзівілаўскі (цяпер Прэзідэнцкі) палац

Магнацкі палац на гэтым месцы быў пабудаваны ў сярэдзіне XVII ст. і значную частку сваёй гісторыі (1674–1818 гг.) належаў прадстаўнікам нясвіжскай галіны Радзівілаў. У ХІХ ст. палац быў выкуплены для размяшчэння рэзідэнцыі намесніка Каралеўства Польскага; у наш час тут красуе Прэзідэнцкі палац, які варшавякі старой загартоўкі дагэтуль называюць не іначай як Радзівілаўскім.

Зазначым, што выконваў палац не толькі жылую і адміністрацыйную функцыю, але і культурную. У 1778 г. тут была паказаная першая польская опера “Ашчасліўленая галеча”, а у 1879 г. у сценах палаца было прэзентаванае знакавае палатно Яна Матэйкі “Грунвальдская бітва”.

Працяг чытайце на budzma.by