Алег Рудакоў, якога многія называюць "галоўным беларусам Прыбайкалля", прапануе беларусам здымацца на пашпарт, пасведчанне кіроўцы ды іншыя дакументы ў нацыянальных строях. Рэч у тым, што часта ў гэтых дакументах няма графы "Нацыянальнасць", і здымак у нацыянальным строі, паводле Алега Рудакова, будзе добрым сведчаннем таго, што мы адчуваем сябе беларусамі і ганарымся гэтым. У якасці прыкладу спадар Алег даслаў выявы ўласных дакументаў з фотаздымкамі.
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане