Як у Малдове святкавалі Купалле

Беларуская, руская і ўкраінская абшчыны Малдовы адзначылі ў нядзелю, 6 ліпеня, старажытнае славянскае свята Купалле ў горадзе Вадул луй Водэ на Днястры.

У свяце Івана Купалы таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычных місій Беларусі і Расіі, уладаў Малдовы, мэрыі горадзе Вадул луй Водэ і шматлікія госці.

Ганаровых гасцей свята сустракалі хлебам-соллю ды караваем на ручніках Іван Купала і яго світа на конях пад сцягам Ярылы.

Удзельнікам мерапрыемства распавялі пра свята Купалля і яго прыкметы, адбыўся ўрачысты выхад купальскіх персанажаў.

У межах свята адбыліся розныя конкурсы і камандныя купальскія гульні, дэманстрацыя старадаўніх звычаяў, пляценне і варажба на вянках, скачкі праз вогнішча, пусканне вянкоў па Днястры.

З велізарным задавальненнем, дружна і весела беларуская, руская і ўкраінская абшчыны Малдовы і шматлікія госці ўдзельнічалі ў конкурсах «Пацалунак Купалы», «Бог сонца», «Дрэва жаданняў», конкурсе волатаў, купальскай віктарыне.

Дзяўчаты вадзілі карагоды, кідалі хустку хлопцам, а той, хто здавіў яе, цалаваў дзяўчыну.

У рамках іншага конкурсу дзяўчына завязвала вочы хлопцу і той з завязанымі вачыма маляваў кола сонца на час, пераможцы атрымлівалі прызы.

Мужчыны змагаліся ў перацягванні каната. Паводле традыцыі самыя моцныя дружкі запальвалі вогнішча і выбіралі нявест.

Адбыліся карагод з бубнам, танцы праз скакалку, пляценне вянкоў і варажба на іх, распальванне вогнішча. Пары скакалі праз вогнішча, узяўшыся за рукі, і акуналіся ў раку, што сімвалізавала ачышчэнне агнём і вадой.

Таксама прайшлі гульні ад Вадзянога - эстафеты. Па рацэ Днестр удзельнікі свята пускалі вянкі і тапілі Купалу - дрэўца.