Беларуская дыяспара ў Швейцарыі хоча адчыніць беларускамоўны клас, у якім апрача вывучання мовы, будуць знаёміць з беларускай культурай і гісторыяй. Як распавёў Прэзідэнт Аб’яднання беларусаў у Швейцарыі Аляксандар Сапега, памяшканне ўжо ёсць, цяпер ідуць пошукі настаўнікаў і ахвотных для вывучэння беларускай мовы.
- Я спадзяюся, што мы знойдзем дастаткова людзей, гэта павінны быць не толькі дзеці, але і дарослыя, якія цікавяцца беларускай мовай. Гэта могуць быць неабавязкова беларусы, але і швейцарцы, якія, можа, маюць бізнес у Беларусі і зацікаўленыя ў беларускай мове.
Як распавёў Аляксандар Сапега, цяпер ідуць працы па падрыхтоўцы базы для адкрыцця беларускамоўных класаў. Калі знойдзецца настаўнік і адпаведная колькасць ахвотных, то беларускамоўныя класы ўжо ў верасні будуць адчыненыя альбо ў Цюрыху, альбо ў Берне.