У Беластоку адбылася першая беларуская патанцоўка “Аксамітны летні вечар”, на якой зайгралі гурты “Гай” і “Грамада”.
Добра вядомыя беларускія песні - гэта дасканалaя нагода, каб патанчыць.
Кажа адна з арганізатараў мерапрыемства Юліта Сцепанюк:
- Мы хацелі арганізаваць такое мерапрыемства, дзе ўсе маглі б патанчыць і павесяліцца пры такой лёгкай музыцы. Мы вырашылі арганізаваць патанцоўку, каб людзі маглі сустрэцца з сябрамі і добра правесці час.
Прысутныя на імпрэзе выказалі надзею, што такія патанцоўкі будуць праходзіць штогод, а можа і штомесяц.