У Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку прайшоў вечар беларускай паэзіі. Госці мерапрыемства: Міра Лукша, Віктар Швед і Валянціна Недзьведзь прачыталі свае вершы, расказалі гісторыі з жыцця. А ўпрыгожылі свята выступленні дзяцей і калектыва настаўніц “Світанак” з садка N14 Беластока, а таксама дзіцячага калектыву пад кіраўніцтвам Алы Каменскай са школы Кірыла і Мяфодзія. Расказвае Люцыя Неміровіч, дырэктарка дзіцячага садка N14:
- Мы хочам, каб дзеткі пазнаёміліся з нашымі падляшскімі паэтамі і пісьменнікамі, якія пішуць па-беларуску. Каб яны ведалі нашыя традыцыі, культуру. Каб ведалі, што яны беларусы, і ніколі не саромеліся гэтага.
Наступная такая сустрэча з беларускай паэзіяй запланаваная на кастрычнік. А паслухаць вершы Віктара Шведа можна ў школе Кірыла і Мяфодзія ўжо ў найбліжэйшы чацвер.