ІІ Фестываль мастацтваў беларусаў свету пройдзе ў верасні ў падчас свята Дня горада. Аб гэтым учора на прэс-канферэнцыі паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міністэрства культуры Беларусі Міхаіл Рыбакоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Гэты фестываль бярэ пачатак з Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, — сказаў Міхаіл Рыбакоў. — Прадстаўнікі дыяспары стараюцца набыць вопыт правядзення такіх форумаў. З іх падачы ў многіх рэгіёнах пачынаюць арганізоўвацца такія мерапрыемствы».
Форум праводзіцца з мэтай шырокай прэзентацыі Беларусі, дасягненняў мастацкай творчасці, падтрымкі праектаў суайчыннікаў, якія пражываюць у розных краінах, наладжвання кантактаў з імі і аказання арганізацыйна-метадычнай дапамогі з боку дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый, мастацкіх калектываў, дзеячаў культуры і мастацтваў Беларусі.
Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету прайшоў у 2011 годзе. Ён сабраў амаль 250 прадстаўнікоў беларускай дыяспары з Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Нідэрландаў, Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны і ЗША.