Фалькларыст - стваральнік Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводаў Дарафей Фіёнік - адзін з лаўрэатаў сёлетняй прэміі імя князя Канстанціна Астрожскага. “Узнагарода прызначаная за гарманічнае спалучэнне праваслаўных і беларускіх нацыянальных традыцый у сямейным і прафесійным жыцці”, - кажа сам лаўрэат Дарафей Фіёнік.
- Традыцыйная культура і наша праваслаўная культура паміж сабою спалучаныя. Галоўнае, што іх спалучае менавіта сям’я, цэлае багацце абрадавых песняў не толькі сямейнага цыклу, як хрысціны ці вяселе, але і таксама вясна і жніво. Але ў цэнтры сям’я, і тое, што да сям’і вядзе.
Дарафей Фіёнік сёлета з’яўляецца адзіным лаўрэатам з Польшчы. Апрача яго прэмію атрымалі манашкі з манастыра Малюля ў Сірыі, Міжпарламентарная асамблея праваслаўных парламентараў ды грэцкі мітрапаліт Ніколяос ды Віцебскі і аршанскі архіепіскап Дзмітры.
Узнагароды князя Астрожскага прысуджае Фонд імя князя Астрожскага і часопіс “Праваслаўны агляд”.