Недзяржаўныя арганізацыі свету выступілі з наступнай заявай да лідараў і грамадзян Беларусі з нагоды Чэмпіянату свету па хакеі.
Беларусь павінна гуляць сумленна, у спорце і па-за спортам
У гэтым годзе адзначаецца 20-я гадавіна аўтарытарнага рэжыма Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі – «апошняй дыктатуры Еўропы». Нібыта для таго, каб адсвяткаваць гэтую нагоду, і нягледзячы на настойлівыя заклікі з усяго свету, Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе забяспечыла жаданне Лукашэнкі прымаць у Беларусі ў надыходзячым траўні Чэмпіянат свету па хакеі на лёдзе 2014 года. Хакей з'яўляецца яго ўлюбёным відам спорту.
Кожны чалавек мае права жыць у свабодным грамадстве гэтаксама і атрымліваць асалоду ад сваіх любімых відаў спорту. Чэмпіянат ставіць перад Беларуссю складанае выпрабаванне прадэманстраваць, што і ў жыцці, і ў спорце яна сапраўды кіруецца галоўным спартыўным прынцыпам – сумленнай гульнёй.
Падчас прымання сусветнага спаборніцтва, якое прасоўвае прынцыповасць і кіруецца аднолькавымі патрабаваннямі, Беларусь мае прытрымлівацца гэтага прыкладу, каб паказаць сваім грамадзянам і міжнароднай супольнасці, што яна можа гуляць па правілах. Забаўляльны характар міжнароднага спартовага мерапрыемства і яго эканамічныя выгоды не павінны адцягваць увагу ад пастаянных парушэнняў правоў чалавека. Калі Беларусь падтрымлівае сумленнае спаборніцтва, яна павінна таксама падтрымаць асноўныя правы і свабоды сваіх грамадзян, у тым ліку права выказваць свае меркаванні свабодна і без страху помсты, права прасоўваць і абараняць свае правы і інтарэсы праз стварэнне аб'яднанняў і права выбіраць сваіх лідараў на свабодных і справядлівых выбарах.
Мы падтрымліваем права кожнага грамадзяніна Беларусі быць свабодным. Мы заклікаем лідараў і грамадзян Беларусі зрабіць рашучыя крокі для таго, каб зрабіць Беларусь адкрытай і дэмакратычнай краінай, дзе сумленная гульня гэта не проста дэвіз, але і лад жыцця напрацягу Чэмпіянату свету па хакеі на лёдзе і пасля яго. Мы запрашаем іншых далучыцца да гэтага закліку.