На Вялікдзень пражскія беларусы сабраліся на ўрачыстае набажэнства ў беларускай грэка-каталіцкай парафіі Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы, якая праводзіць свае багаслужбы ў царкве святых Кузьмы і Дзям'яна.
Урачыстую Літургію адслужыў протапразбітэр айцец Андрэй Абламейка. У часе набажэнства была ўзнесена малітва за мір ва Украіне. Пасля Літургіі былі асвячаныя пасхі і адбылася велікодная агапа.