9 снежня – Беларусы Нью-Ёрка ўшанавалі памяць ахвяр рэпрэсій

9 снежня, у Міжнародны Дзень памяці ахвяр генацыду і напярэдадні Сусветнага Дня правоў чалавека, беларускія актывісты Нью-Ёрка сабраліся насупраць будынка Арганізацыі Аб’яднаных нацый, каб выказаць свой пратэст супраць рэпрэсій у Беларусі і ўшанаваць памяць пацярпелых і загінуўшых у барацьбе за свабоду.

Паводле меркавання арганізатараў акцыі, сістэмныя парушэнні правоў чалавека назіраюцца ў Беларусі на працягу апошняй чвэрці стагоддзя, а палітыку дзейснай улады ў дачыненні да грамадзян краіны можна ахарактарызаваць як этнацыд ці нават генацыд. Відавочна, што існуючы аўтарытарны рэжым шмат у чым падсілкоўваецца з боку расійскай улады, якая зацікаўлена бачыць у Беларусі падкантрольную дзяржаву-сатэліт з нізкім узроўнем нацыянальнай самасвядомасці і татальным падпарадкаваннем інтарэсам Крамля.

Пры гэтым большасць уплывовых міжнародных структур, сярод якіх і Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, абмяжоўваюцца толькі рэгулярнымі выказваннямі заклапочанасці ў сувязі з парушэннем правоў чалавека. Між тым, толькі за апошнія месяцы колькасць незаконных затрыманняў грамадзян Беларусі дасягнула неймаверна высокага ўзроўню – звыш 30 тысяч чалавек, шмат з якіх пацярпела ад катаванняў і здзекаў, а жыццё некаторых і наогул трагічна абарвалася.

Удзельнікі мерапрыемства выказалі моцнае жаданне ў хуткім чаму пабачыць сваю радзіму вольнай краінай, дзе шануецца чалавечая годнасць і выконваецца закон.

Ірына Хадарэнка, фота аўтара



Belarusian New Yorkers honored memory of the victims of repressions

On December 9th, on the International Day of Commemoration and Dignity of the Victims of the Crime of Genocide, and on the eve of Human Rights Day, Belarusian activists have arranged the meeting in front of the UN building in New York City. The action was aimed to protest repressions in Belarus and commemoration the victims of the struggle for freedom.

As the organizers of this action mentioned, systematic violations of human rights have been observed in Belarus for the last quarter of a century, and the policy of the current Belarusian authorities towards the citizens of the country can be described as ethnocide or even genocide. The current Belarusian government’s activity leads to ethnocide against the nation and a loss of its sovereignty. Obviously, the current authoritarian regime is supported by the Russian government, which is interested in keeping Belarus on the level of satellite state with a low level of national identity and complete dependence on the interests of the Kremlin.

At the same time, most influential international structures, including the United Nations, demonstrate only the formal concern regarding human rights violations in Belarus. Meanwhile, in the recent few months, the number of Belarusian citizens, who have been illegally detained, is incredibly high - more than 30 thousand people. After the fake Presidential election, since the beginning of protests in August 2020, thousands of peaceful protesters have been detained, a dozen people were killed; hundreds reported tortures and other severe forms of ill-treatment just because they took part in the peaceful protests or tried to protect historically based national white-red-white flag. Despite systematic and well-documented violence, Belarusian authorities have not opened a single criminal case in relation to the police abuse against protestors.

The participants of the event expressed a strong desire to see their Motherland as a free country soon, where human dignity, rights, and law are respected.

Iryna Khadarenka