У горадзе ЗША урачыста на галоўнай вуліцы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг

У гарадку Саўт-Рывер у штаце Нью-Джэрсі (ЗША), дзе ад канца ХІХ ст. жыве вялікая грамада беларусаў, Дзень Волі — Дзень абвяшчэння незалежнасці БНР.

Беларускі сцяг быў урачыста ўзняты, у прысутнасці прадстаўнікоў гарадской улады і беларуска-амерыканскай грамады, у суботу, 29 сакавіка, на галоўнай вуліцы горада каля будынку бібліятэкі-музея (традыцыя ўздымання беларускага сцяга існуе тут ад 1960-х гадоў).

Там жа была прачытаная пракламацыя мэрам горада Дня Беларускай Незалежнасці.

У нядзелю 30 сакавіка ў царкве святой Еўфрасінні Полацкай была прачытаная з нагоды ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР малітва за дабрабыт беларускага народу.

Бел-чырвона-белы сцяг будзе вісець на працягу гэтага тыдня.

Я.З.  


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение