У гарадку Саўт-Рывер у штаце Нью-Джэрсі (ЗША), дзе ад канца ХІХ ст. жыве вялікая грамада беларусаў, Дзень Волі — Дзень абвяшчэння незалежнасці БНР.
Беларускі сцяг быў урачыста ўзняты, у прысутнасці прадстаўнікоў гарадской улады і беларуска-амерыканскай грамады, у суботу, 29 сакавіка, на галоўнай вуліцы горада каля будынку бібліятэкі-музея (традыцыя ўздымання беларускага сцяга існуе тут ад 1960-х гадоў).
Там жа была прачытаная пракламацыя мэрам горада Дня Беларускай Незалежнасці.
У нядзелю 30 сакавіка ў царкве святой Еўфрасінні Полацкай была прачытаная з нагоды ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці БНР малітва за дабрабыт беларускага народу.
Бел-чырвона-белы сцяг будзе вісець на працягу гэтага тыдня.
Я.З.