У Санкт-Пецярбургу 28 сакавіка адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар сусветна вядомага мастака, ураджэнца Віцебска Марка Шагала. Яна ўстаноўленая на доме нумар 7 па Перакупным завулку, дзе мастак жыў разам са сваёй жонкай Бэлай з 1915 па 1918 год.
Як паведамляе сайт адміністрацыі Санкт-Пецярбурга, на цырымоніі адкрыцця дошкі, у прыватнасці, прысутнічалі генеральны консул Францыі ў Санкт-Пецярбургу Цібо Фур’ер, ганаровы грамадзянін Санкт-Пецярбурга, рускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Данііл Гранін, дырэктар музея Марка Шагала ў Віцебску Людміла Хмяльніцкая. Яны выступілі з цёплымі словамі ў адрас мастака.
Аўтар мемарыяльнай дошкі - пецярбургскі архітэктар - мастак Вячаслаў Бухаеў. Знак уяўляе сабой палітру жывапісца з мансураўскага граніту з уключэннем каляровай смальты.