Вясновае абуджэнне ў Шчытах-Дзенцялове

Цэнтр адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове аднаўляе сваю дзейнасць. Пасля трохмесячнага перапынку ў працы рыхтуецца шэраг мерапрыемстваў. “Зімой трэба было аграваць будынак, мы ад гэтых выдаткаў адмовіліся і прыпынілі дзейнасць, каб цяпер яе працягваць”, - кажа дырэктар цэнтра Ігар Лукашук:

“Традыцыя–сучаснасць–будучыня” – вось гэты праект плануем рэалізаваць. Будзем праводзіць майстар-класы з традыцыйных беларускіх рамёстваў, сустрэчы на гістарычныя тэмы з беларускай сучаснай музыкай, дзе будзем запрашаць аўтараў і праводзіць прэзентацыі фільмаў на тэму беларускага памежжа ці беларускай культуры на Беласточчыне. Гэта могуць быць таксама сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі, выставы і фестывалі. Новая ініцыятыва – маёвыя сустрэчы ў Шчынах. Гэта спроба спалучыць традыцыі фестываляў з пікніком.

У рамках планаў Цэнтра адукацыі і прамоцыі беларускай культуры таксама мадэрнізацыя будынка і яго асяроддзя.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение