Дзень Волі ў Беластоку

Беларусы Падляшша адсвяткавалі 96-я ўгодкі ўзнікнення Беларускай Народнай Рэспублікі. Галоўнае мерапрыемства Дня Волі прайшло ў кафэ “Zmiana Klimatu” ў Беластоку. Бел-чырвона-белыя кветкі трапілі сёлета да Ганны Кандрацюк-Свярубскай за кніжку “Беларусь. Любоў і маразм” і „Зорку”, якой сёлета спаўняецца 20 гадоў.

Не хочацца верыць, што гэта 20 гадоў. Бо, апрача цяжкай працы, для мяне гэта быў вельмі творчы і прыемны час. Я занадта не адчуваю, што гэтыя гады мінулі. Яны былі вельмі працавітыя. Калі я прыйшла працаваць у «Ніву», то адчувала, што маю зашмат энергіі. Таму мусіла прыдумваць дадатковыя рэчы. Напрыклад, прыдумала сустрэчы «Зоркі», якія моцна ангажавалі не толькі маю асобу, але і ўсё асяроддзе.

Мерапрыемства завершылася канцэртам барда Змітра Вайцюшкевіча. Апрача Ганны Кандрацюк-Свярубскай, узнагароджаныя бел-чырвона-белымі букетамі былі графік Міраслаў Здрайкоўскі, апекуны і акцёры спектакля „Ой, даўно, даўно: Беларускія гісторыі з Падляшша”.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение