Беларускі ліцэй у Бельску Падляшскім традыцыйна адсвяткаваў Дзень Волі. Прайшлі сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі, прэзентацыя беларускіх страў, а таксама конкурс. Гэта важны дзень, як для нашай школы, так і для ўсіх беларусаў, - згодна кажуць ліцэісты.
- Святкуем, каб сапраўды пачуцца беларусамі.
Як штогод, святкаванні ў бельскім ліцэі пачынаюцца з самай раніцы, – адзначыў дырэктар Андрэй Сцепанюк.
- Сёння таксама з самага ранку над нашай школай лунае бел-чырвона-белыя сцягі. Мы таксама хочам паказаць усім бельшчанам, што сёння свята. Часта бывае так, што некаторыя задумоўваюцца над тым, чаму ў гэты дзень бел-чырвона-белыя сцягі на беларускім ліцэі. І гэта вельмі добра. Таксама школа ўпрыгожваецца, бо з’яўляюцца плакаты, якія ў ранейшыя гады зрабіла моладзь, - яны таксама ў школе будуць адзначаць і паказваць гэтае свята.