Беларуская і ўкраінская моладзь супольна адзначыла свята беларускай незалежнасці. У сяброўскай атмасферы студэнты зладзілі сустрэчу ў стылі дня народзінаў. Першую частку сутрэчы заняла прэзентацыя пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Другой часткай быў пачастунак і нефармальная атмасфера, у якой студэнты мелі магчымасць адпачыць за прыемнай размовай і гарачым грылем.
На сустрэчы прысутнічаў генеральны консул Украіны ў Шчэціне, Генрык Калодзей.
- Усім беларусам жадаю шчасця, усяго найлепшага. Жадаю, каб скончыўся нарэшце Савецкі Саюз….
Сустрэча была арганізавана пры падтрымцы Звязу для дэмакрытыі ў Беларусі.