Шаноўныя сябры беларускай грамады ў Чэхіі!
Віншуем Вас з надыходзячым святам ДНЁМ ВОЛІ 25 САКАВІКА!
Сёлета спаўняецца 96 год ад дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Як і кожны год, пражскія беларусы збяруцца разам, каб аддаць даніну павагі як героям, якія ў сакавіку 1918 году смела заявілі ўсяму свету, што ёсць беларускі народ і што ён мае права на сваю незалежную дзяржаву, так і тым, хто цяпер у Беларусі ды ў вольным свеце адстойвае ідэалы 25 Сакавіка!
АДСВЯТКУЕМ РАЗАМ ДЗЕНЬ ВОЛІ!!!
Праграма святкавання:
23 сакавіка (нядзеля)
11.00 Багаслужба ў царкве святых Кузьмы і Дзям’яна (адрас: Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech)
12.00 Наведванне Альшанскіх могілак, ушанаванне памяці прэзідэнтаў Рады БНР Пётры Крэчэўскага, Васіля Захаркі і спевака Міхася Забэйды-Суміцкага. Ускладанне кветак.
(Збіраемся, як заўсёды, ля царквы на Альшанскіх могілках).
13.30 Святочная імпрэза ў беларускай клюбоўні
У праграме:
- прывітанне ад Рады БНР; - канцэрт барда Міхася Бараноўскага, удзельніка гурта "Нельга забыць"; - прэм'ера гімну "Магутны Божа" па-чэшску ў перакладзе і выкананні Святланы Вранавай; - рэферат мастацтвазнаўцы Аксаны Пэлэньскай пра гісторыю і аўтараў украінскага гімну "Шчэ нэ вмэрла Ўкраіна"; - пачастунак, кава, гарбата.
Да сустрэчы ў нядзелю! З павагай, суполка "Пагоня" і "Скарына"