Кніжка была выдадзеная дзякуючы інтэрнэт-бібліятэцы Камунікат.орг. У ёй змяшчаюцца творы сына Ларысы Геніюш – Юркі, які сам па прафесіі быў лекарам. У час прэзентацыі Віктар Швед прачытаў верш, прысвечаны шматгадоваму сябру Юрку Геніюшу.
- Прабач, мой дружа-гумарыст, Не адпісаў я на твой ліст. Ты адышоў так нечакана З жыццёвай невылечнай ранай…
Я пераняў твае заветы І вырашыў заўсёды гэтак: Праз лад чарговы, анямелы, Нёс беларускасць сваю смела.
Хоць называюць мяне Шведам, Заўсёды я аб гэтым ведаў – Непадуладным быць спакусам: Быў, ёсць і буду беларусам!
На сустрэчы прысутнічаў сын Юркі Геніюша – Міхал. Кніжку падрыхтавала беларуская пісьменніца і журналістка Міра Лукша разам з беларускім журналістам Віталём Лубам з Беластока.