У Вільні пройдуць шэсце і мітынг памяці Кастуся Каліноўскага

Мітынг-рэквіем і шэраг іншых мерапрыемстваў пройдуць 22 сакавіка ў Вільні.

А 13-й гадзіне пачнецца набажэнства ў віленскім Дамініканскім касцёле. Потым ускладуць кветкі да мемарыяльнай дошкі. Ад касцёла шэсце рушыць да Лукішскай плошчы, дзе быў пакараны смерцю нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі. На Лукішскай плошчы пройдзе мітынг-рэквіем. А 17-й гадзіне ў актавай залі ЕГУ пройдзе супольны канцэрт-рэквіем з удзелам прадстаўнікоў Беларусі і Літвы. Вядоўцы — Зінаіда Бандарэнка і Мікола Купава. Сярод іншых выступяць Сяргей Панізнік, «Тутэйшая шляхта», трыа Ярыны Лецкі, Уладзімір Дрындрожык, Алесь Разанаў, Тацяна і Адась Матафонавы, прагучаць паланэз Агінскага, «Пагоня», «Магутны Божа». Акцыі прымеркаваныя да 150-й гадавіны забойства расійскімі ўладамі Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863–1864 гадоў на Беларусі. Імпрэзы арганізуе рух «За свабоду» супольна з Таварыствам беларускай культуры ў Літве, творчай суполкай «Пагоня» Беларускага саюза мастакоў, ЕГУ пры дапамозе амбасады Літвы ў Мінску, паведамляе прэсавая служба руху «За свабоду».