Згуртаванне беларусаў Канады выказалі падтрымку ўкраінскаму народу

16 сакавіка, у дзень правядзення "рэфэрэндуму" пад дуламі расійскіх аўтаматаў у Крыме, прадстаўнікі шматлікіх дыяспараў Таронта выйшлі падтрымаць незалежнасць і непадзельнасць Украіны на марш. Поруч з украінцамі праз цэнтр горада прайшлі й прадстаўнікі Згуртавання беларусаў Канады з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Марш праходзіў паўз консульствы ЗША, Англіі, Нямеччыны й Расіі. Падчас мітынгу ля ангельскага консульства Старшыня Згуртавання беларусаў Канады Валянціна Шаўчэнка звярнулася да прысутных з прывітальным словам, выказала падтрымку братняму ўкраінскаму народу.

Беларусы Канады не першы раз выходзяць падтрымаць сваіх украінскіх братоў,  бел-чырвона-белыя сцягі можна ўбачыць бадай на ўсіх акцыях у падтрымку Украіны цягам апошніх месяцаў.

Прэсавая служба Згуртавання беларусаў Канады