Бібліятэцы Тартускага ўніверсітэта падарылі энцыклапедыі беларускай гісторыі

Мецэнат Павел Бераговіч і Беларускі дом «Пералеска» перадалі бібліятэцы Тартускага ўніверсітэта кнігі беларускага гісторыка і пісьменніка У. Арлова «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя». Энцыклапедыі на беларускай і ангельскай мовах змяшчаюць усю гісторыю Беларусі ад старажытных часоў да ХХ стагоддзя.

Дзякуючы падараваным кнігам студэнты Тартускага ўніверсітэта, а таксама ўсе наведнікі бібліятэкі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з вядомымі беларускімі дзеячамі, даведацца пра іх жыццё і побыт, вайсковыя перамогі ікультурныя дасягненні. У кнігах больш за 2000 ілюстрацый, у тым ліку ўнікальныя летапісныя мініяцюры, сярэднявечныя гравюры і рэдкія фатаграфіі.

Падарожжа ў Тарту было таксама звязана з яшчэ адным супольным праектам – стварэннем карты беларускага турыстычнага маршруту па Эстоніі.