Смерць Рыгора Барадуліна, народнага барда-дзяржаўніка — незваротная страта для беларускай літаратуры, мастацтва, культуры і нацыянальнай думкі. Але ягоная творчасць, уся ягоная інтэлектуальная спадчына застанецца багатай крыніцай мудрасці і нашай нацыянальнай адметнасці ў агульначалавечым рэчышчы прагрэсу. Творчая спадчына Рыгора Барадуліна — гэта паднябесны ўзлёт мастацкай уявы, глыбіня думкі і моц народнага духу. Вечная памяць вернаму сыну Айчыны. Сябры нябожчыка — Вітаўт Кіпель Янка Запруднік Ад Беларускага інстытуту навукі і мастацтва, Нью-Ёрк, ЗША
13.02.2018
Скарынаўская бібліятэка ў Лондане