2 сакавіка ў грамадскай зале Кафедральнага Сабору БАПЦ пасля нядзельнай службы адбыўся сход беларусаў Нью-Ёрка з нагоды агрэсіі Расіі ў дачыненні да Украіны. Падчас сходу выступіў Зянон Пазьняк. Удзельнікі сходу падпісалі зварот да прэзідэнта ЗША Абамы. Пасля завяршэння сходу беларусы далучыліся да шматнацыянальнай дэманстрацыі на Манхэтане ў падтрымку Украіны.
Здымак Дзмітрыя Шчыгельскага