4 сакавіка а 19.30 у Cafe Fińska пачнуцца бясплатныя курсы беларускай мовы “Мова нанова” - на ўзор тых, якія праводзяць у Мінску Аляся Літвіноўская ды Глеб Лабадзенка.
У Кракаве заняткі будуць весці беларусы Рэната Пашнік (філолаг) і Алесь Шапуцька (эканаміст).
Да заняткаў запрашаюцца ўсе, хто валодае кірылічным алфавітам. Рэната і Алесь цягам 12-ці заняткаў першага семестру навучаць вас падставовай беларускай лексіцы ў межах самых розных тэмаў.
Арганізатар курсаў - Беларускае таварыства ў Кракаве.
Партнёр - Cafe Fińska.
Патранат - „Nowa Europa Wschodnia”