У Варшаве прайшла дабрачынная акцыя, арганізаваная "Беларускім домам у Варшаве", кампаніяй “Разам для Беларусі” ды арганізацыяй “Твой фэст”. Вядоўцай была беларуская паэтка Валярына Кустава. Рэчы на аўкцыён выставілі беларусы, якія жывуць у польскай сталіцы, - кажа адзін з арганізатараў Зміцер Бародка:
- Гэта былі, напрыклад, кнігі Зянона Пазьняка з аўтографамі аўтара, альбо Уладзіміра Някляева. Цікавыя рэчы, якія маюць сваю гісторыю, і пра гэтыя гісторыі распавядалі самі беларусы, напрыклад, арганізатар кінафестывалю “Бульбамуві” прадставіў арыгінальныя кашулі з лагатыпам кінафестывалю, нейкія пачастункі – гэта быў і зефір у шакаладзе, глазірованыя сыркі – тое, па чым сумуюць беларусы ў замежжы.
Агулам на дабрачынны аўкцыён выставілі каля 30-ці лотаў, усе рэчы былі прададзены, а выручка скала амаль 700 злотых. Як дадае Зміцер Бародка, акрамя дапамогі пратэстоўцам у Кіеве, акцыя садзейнічае таксама інтэграцыі самых беларусаў у Варшаве.