Створана стратэгія развіцця беларускай асветы ў Польшчы

Над стратэгіяй развіцця беларускай асветы ў Польшчы амаль два гады працавалі прадстаўнікі ўраду, беларускіх арганізацый, выкладчыкі і настаўнікі.

Дакумент не мае моцы закона, але тым не менш яго наяўнасць вельмі патрэбная, кажа старшыня аб’яднання “АБ-БА” Барбара Пякарская:

- Па-першае, сітуацыя, у якой мы знаходзімся на сённяшні дзень, беларуская адукацыя на Беласточчыне, і тое, што мы хочам рабіць, а ці зробім, гэта ўжо залежыць ад нас. Думаю, гэта вялікая справа, што мы гаварылі адным голасам, нашае аб’яднанне атрымала ўпаўнаважанні, каб надалей займацца рэалізацыяй гэтай стратэгіі ад імя ўсіх беларускіх арганізацый.

Цяпер стратэгія развіцця беларускай асветы ў Польшчы чакае афіцыйнага падпісання. Беларусы стварылі ўласную стратэгію чацвёртымі па ліку пасля літоўскай, нямецкай і ўкраінскай меншасцяў.

Радэк Дамброўскі