Далёка ад радзiмы: нашы суайчыннікі ў Сі­бі­ры

У Цю­мен­скай воб­лас­ці, за дзве з па­ло­вай ты­ся­чы кі­ла­мет­раў ад Бе­ла­ру­сі, на­шу кра­і­ну ве­да­юць не толь­кі як ганд­лё­ва­га парт­нё­ра, але і як… да­лё­кую ра­дзі­му. Там, у ад­да­ле­ных вёс­ках, за­ха­ва­ла­ся бе­ла­рус­кая мо­ва яшчэ да­рэ­ва­лю­цый­на­га ўзо­ру, рых­ту­юць на­цы­я­наль­ныя стра­вы з буль­бы і спя­ва­юць бе­ла­рус­кія пес­ні. Пра тое, як жы­вуць на­шы су­ай­чын­ні­кі ў Сі­бі­ры, ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» рас­па­вёў Ула­дзі­мір ШУГ­ЛЯ, га­на­ро­вы кон­сул Бе­ла­ру­сі ў Цю­ме­ні, стар­шы­ня Цю­мен­скай аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі «Са­юз — ін­тэ­гра­цыя брац­кіх на­ро­даў».

Ад бе­ла­рус­кас­ці да Бе­ла­ру­сі

— Ула­дзі­мір Фё­да­ра­віч, на­коль­кі мне вя­до­ма, ва­шы баць­кі бы­лі бе­ла­ру­са­мі. А вы лі­чы­це ся­бе бе­ла­ру­сам?

— Я бе­ла­рус. Так атры­ма­ла­ся, што на­ра­дзіў­ся я ў сям’і вай­скоў­ца, та­му баць­кі час­та пе­ра­яз­джа­лі з гар­ні­зо­на ў гар­ні­зон. Ча­сам я на­ват ка­жу, што на­ра­дзіў­ся на ко­лах. Та­му, ня­гле­дзя­чы на тое, што ма­ма бы­ла з Ба­ры­са­ва, та­та — з Гро­дзен­скай воб­лас­ці, я на­ра­дзіў­ся ў Ра­сіі, а вось ча­ты­ры ста­рэй­шыя сяст­ры — яшчэ ў Бе­ла­ру­сі. Ня­хай жы­лі мы да­лё­ка ад гіс­та­рыч­най Ра­дзі­мы, бе­ла­рус­касць у на­шым укла­дзе бы­ла. На­ват са­мае прос­тае — у по­бы­це час­та вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся бе­ла­рус­кія сло­вы «цы­бу­ля», «юш­ка». Праў­да, па-бе­ла­рус­ку я не раз­маў­ляю, бо ўсё жыц­цё пра­жыў у Ра­сіі. Яшчэ вель­мі час­та ў сям’і за­хо­дзі­ла гу­тар­ка пра Бе­ла­русь, і на­цы­я­наль­насць мы заў­сё­ды пі­са­лі ад­ну — бе­ла­ру­сы. Чац­вё­ра ма­іх дзя­цей, што так­са­ма на­ра­дзі­лі­ся і вы­рас­лі ў Ра­сіі, па на­цы­я­наль­нас­ці так­са­ма бе­ла­ру­сы.

— Рас­ка­жы­це, як вы ста­лі га­на­ро­вым кон­су­лам?

— У лю­дзей бы­вае ця­га да ча­гось­ці. У мя­не яна так­са­ма бы­ла: да­ве­дац­ца пра свае ка­ра­ні. Да­сяг­нуў гэ­тай мэ­ты — ад­чуў ся­бе больш моц­ным. Мой ра­да­вод узы­хо­дзіць да ХVІІ ста­год­дзя, і да­гэ­туль мае сва­я­кі жы­вуць у Ка­рэ­ліц­кім ра­ё­не. Гэ­та пер­шае.

Дру­гое — па­лі­тыч­ны склад­нік. Ка­лі раз­ва­ліў­ся Са­вец­кі Са­юз, я за­ду­маў­ся над тым, каб ства­рыць на­цы­я­наль­на-куль­тур­нае та­ва­рыст­ва. І яно з’я­ві­ла­ся: «Аў­та­но­мія Бе­ла­русь» аб’­яд­на­ла ўсіх тых, хто не за­быў бе­ла­рус­кую куль­ту­ру. А ў 2005 го­дзе ўзнік­ла но­вае аб’­яд­нан­не «Са­юз — ін­тэ­гра­цыя брац­кіх на­ро­даў», ку­ды мо­гуць ус­ту­піць усе лю­дзі, ар­га­ні­за­цыі, якім не абы­яка­вая Бе­ла­русь. Ужо ў той час мне ха­це­ла­ся, каб Цю­мен­ская воб­ласць і Бе­ла­русь пад­трым­лі­ва­лі не толь­кі куль­тур­ныя су­вя­зі, але і ганд­лё­выя, гу­ма­ні­тар­ныя. Праз ней­кі час Мі­ніс­тэр­ствам за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не пе­ра­вес­ці ад­дзя­лен­не па­соль­ства з Цю­ме­ні ў Крас­на­ярск. Але зды­маць бе­ла­рус­кі сцяг, да яко­га пры­вык­лі, бы­ло прос­та нель­га. І мне пра­па­на­ва­лі стаць га­на­ро­вым кон­су­лам. (Га­на­ро­вы, або ня­штат­ны, кон­сул — ча­ла­век, які вы­кон­вае аба­вяз­кі кон­су­ла на гра­мад­скіх па­чат­ках. — аўт.). Прый­шло­ся па­га­дзіц­ца, та­му што Бе­ла­русь мне не абы­яка­вая. Га­на­ро­вы кон­сул — той жа са­мы дып­ла­мат, якому не налічваецца зарплата. Ён утрым­лі­вае кон­суль­скі апа­рат за ўлас­ны кошт.

Наш анклаў у Сібіры

— У 1930‑я га­ды ў Сі­бі­ры іс­на­ваў бе­ла­рус­кі на­цы­я­наль­ны ра­ён. Як атры­ма­ла­ся, што на­шы лю­дзі апы­ну­лі­ся так да­лё­ка ад ра­дзі­мы? Якая гіс­то­рыя бе­ла­рус­кай су­поль­нас­ці ў Сі­бі­ры?

— Та­ды яшчэ бы­ла Ураль­ская гу­бер­ня, і част­ка су­час­най Цю­мен­скай воб­лас­ці ўва­хо­дзі­ла ў яе склад. І Та­ба­рын­скі ра­ён, дзе як­раз і жы­ло шмат бе­ла­ру­саў, сён­ня мя­жуе з Цю­мен­скай воб­лас­цю. Ка­лісь­ці ме­на­ві­та ён і быў бе­ла­рус­кім на­цы­я­наль­ным ра­ё­нам. Вось та­кі ці­ка­вы факт пры­вя­ду: на пра­ця­гу пры­клад­на 5–7 га­доў та­ды спра­ва­вод­ства там вя­ло­ся на бе­ла­рус­кай мо­ве. І ўсё та­му, што ў гэ­тым ра­ё­не бы­ло вель­мі шмат на­шых пе­ра­ся­лен­цаў: бе­ла­ру­сы скла­да­лі ка­ля 70% ад уся­го на­сель­ніц­тва. Але по­тым змя­ні­ла­ся дзяр­жаў­ная па­лі­ты­ка, і ўсе на­цы­я­наль­ныя ра­ё­ны лік­ві­да­ва­лі. У 1970–1980 га­ды ў Цю­мен­скую воб­ласць зноў па­ча­лі пры­яз­джаць бе­ла­ру­сы. Ме­на­ві­та яны па­бу­да­ва­лі го­рад наф­та­ві­коў Лан­ге­пас.

Да­гэ­туль, па­чы­на­ю­чы з ся­рэ­дзі­ны ХІХ ста­год­дзя, бы­лі пе­ра­ся­лен­цы — са­сла­ныя ўдзель­ні­кі паў­стан­ня 1863–1864 га­доў, по­тым ся­ля­не, якія ў по­шу­ках леп­шай до­лі, зям­лі на ко­лах пус­ка­лі­ся ў да­лё­кае па­да­рож­жа ў 90‑я га­ды ХІХ ста­год­дзя і ў ча­сы Ста­лы­пін­скай рэ­фор­мы. Да­рэ­чы, з‑за та­го, што яны да­бі­ра­лі­ся са­ма­стой­на, у Сі­бі­ры іх пра­зва­лі са­ма­хо­да­мі.

— У Сі­бі­ры пра­жы­ва­ла вя­лі­кая коль­касць ста­ра­ве­раў, якія вя­дуць да­во­лі за­мкнё­ны лад жыц­ця. Як склад­ва­лі­ся ад­но­сі­ны бе­ла­ру­саў-пе­ра­ся­лен­цаў і мяс­цо­вых жы­ха­роў?

— Ра­зу­ме­е­це, тут праб­ле­ма не ў на­цы­я­наль­нас­ці, а ў рэ­лі­гій­ных пе­ра­ка­нан­нях. Ста­ра­вер на­ват ко­наў­ку ін­ша­вер­цу не дасць. Або дасць, а по­тым вы­кі­не. Гэ­та ўсё роз­ні­ца па­ды­хо­ду да рэ­лі­гіі. Та­му на­ват ка­лі пра­ва­слаў­ны рус­кі, а не бе­ла­рус, пры­яз­джаў у Сі­бір — ста­ра­ве­ры ста­ві­лі­ся да яго гэ­так жа. Што ты­чыц­ца ін­шых мяс­цо­вых жы­ха­роў, то з імі ад­но­сі­ны ў бе­ла­ру­саў склад­ва­лі­ся вель­мі доб­рыя і асі­мі­ля­цыя пра­хо­дзі­ла вель­мі хут­ка. Але за­ста­лі­ся глу­хія вёс­кі — на­прык­лад, у Ві­ку­лаў­скім ра­ё­не Цю­мен­скай воб­лас­ці. Там за­ха­ва­лі­ся кам­пакт­ныя па­се­лі­шчы бе­ла­ру­саў і по­быт іх за­стаў­ся прак­тыч­на ня­змен­ным — на­ват пас­ля та­го, як у Сі­бі­ры вы­рас­лі цэ­лыя па­ка­лен­ні лю­дзей, якія ні­ко­лі не бы­ва­лі на ра­дзі­ме.

— А бе­ла­рус­кай мо­вай ка­рыс­та­юц­ца ў по­бы­це?

— Пес­ні спя­ва­юць на чыс­тай бе­ла­рус­кай мо­ве, а вось у по­бы­це час­цей га­во­раць на тра­сян­цы.

Пе­ра­ем­насць тра­ды­цый

— Якія на­цы­я­наль­ныя аб­ра­ды, звы­чаі за­ха­ва­лі бе­ла­ру­сы Цю­мен­скай воб­лас­ці?

— Вар­та на­зваць аб­рад пе­ра­но­су аб­ра­за «Свеч­ка», які іс­нуе ў вёс­цы Асі­наў­ка Ві­ку­лаў­ска­га ра­ё­на. Па­вод­ле пад­ан­ня, гэ­ты аб­раз быў пры­ве­зе­ны яшчэ пер­шы­мі пе­ра­ся­лен­ца­мі з Ма­гі­лёў­шчы­ны, ён лі­чыц­ца за­ха­валь­ні­кам жы­ха­роў гэ­тай вёс­кі. Наз­ва «Свеч­ка» (на­са­мрэч, гэ­та аб­раз «Уваск­рэ­сен­не Хрыс­то­ва») па­каз­вае на тое, што сам аб­рад, хут­чэй за ўсё, ка­лісь­ці быў су­ме­шча­ны з рас­паў­сю­джа­ным ра­ней у не­ка­то­рых ра­ё­нах Бе­ла­ру­сі на­род­ным свя­там, якое сы­хо­дзіць ка­ра­ня­мі ў да­хрыс­ці­ян­скую гіс­то­рыю. У вёс­цы іс­нуе тра­ды­цыя — кож­ныя Ка­ля­ды пе­ра­но­сіць аб­раз з ад­ной ха­ты ў дру­гую, дзе ён бу­дзе за­хоў­вац­ца ўвесь на­ступ­ны год.

— Ка­лі ў Цю­мен­скай воб­лас­ці так шмат бе­ла­рус­кіх пе­ра­ся­лен­цаў, то, мо­жа, там ёсць і рэ­ста­ра­ны бе­ла­рус­кай кух­ні?

— На жаль, рэ­ста­ра­наў ме­на­ві­та бе­ла­рус­кай кух­ні ў нас ня­ма. Са­мо сло­ва «Бе­ла­русь» у наз­ве не­ка­то­рых уста­ноў пры­сут­ні­чае (на­прык­лад, ка­вяр­ня «Бе­лая Русь»), але рэ­ста­ра­наў, ка­вяр­няў бе­ла­рус­кай кух­ні па­куль ня­ма. Трэ­ба ка­мусь­ці пры­ехаць да нас і за­няц­ца гэ­тым.

Свая га­зе­та ў Цю­ме­ні

— Раз на квар­тал у аб­лас­ной га­зе­це вы­хо­дзіць раз­ва­рот, дзе рас­па­вя­да­ец­ца пра бе­ла­рус­ка-ра­сій­скія ад­но­сі­ны. Рас­ка­жы­це пра гэ­та пад­ра­бяз­ней. Хто рых­туе ма­тэ­ры­я­лы? Ці ўдзель­ні­ча­юць у гэ­тым бе­ла­ру­сы-пе­ра­ся­лен­цы?

— Га­зе­та на­зы­ва­ец­ца «Са­юз — ін­тэ­гра­цыя брац­кіх на­ро­даў», гэ­так жа, як і ар­га­ні­за­цыя. Але яна ідзе не як асоб­нае вы­дан­не з улас­ным на­кла­дам, а як да­да­так да аб­лас­ной «Цю­мен­скай праў­ды», ты­раж якой скла­дае 15 ты­сяч асоб­ні­каў. Га­зе­та вы­хо­дзіць раз на тры ме­ся­цы. Праў­да, за яе вы­хад да­во­дзіц­ца асоб­на пла­ціць.

Мы апіс­ва­ем на­шы ганд­лё­ва-эка­на­міч­ныя су­вя­зі з Бе­ла­рус­сю, спра­вы, які­мі зай­ма­ец­ца га­на­ро­вы кон­сул, а так­са­ма на­шы бе­ла­рус­кія свя­ты… Ча­сам пад­клю­ча­юц­ца чы­та­чы-бе­ла­ру­сы, так што ў нас ёсць і па­за­штат­ныя ка­рэс­пан­дэн­ты. На­пі­саць у на­шу га­зе­ту мо­гуць і лю­дзі з Бе­ла­ру­сі, якім не абы­яка­вы лёс іх зем­ля­коў-пе­ра­ся­лен­цаў.

Да­вед­ка

З Цю­мен­скай воб­лас­цю Бе­ла­русь мае вя­лі­кі та­ва­ра­зва­рот: у 2013 го­дзе ён склаў больш за 6 міль­яр­даў до­ла­раў. Акра­мя ганд­лё­ва-эка­на­міч­ных су­вя­зяў, на­ла­джа­на і гу­ма­ні­тар­нае су­пра­цоў­ніц­тва. З бе­ла­рус­кі­мі ўні­вер­сі­тэ­та­мі су­пра­цоў­ні­ча­юць Цю­мен­скі дзяр­жаў­ны ўні­вер­сі­тэт, Цю­мен­скі дзяр­жаў­ны наф­та­га­за­вы ўні­вер­сі­тэт, Цю­мен­ская дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія куль­ту­ры, Цю­мен­скі дзяр­жаў­ны ар­хі­тэк­тур­на-бу­даў­ні­чы ўні­вер­сі­тэт. Га­на­ро­вым кон­су­лам так­са­ма пра­во­дзіц­ца пра­ца па на­ладж­ван­ні па­бра­цім­скіх су­вя­зяў па­між га­ра­да­мі Цю­мен­скай воб­лас­ці і га­ра­да­мі Бе­ла­ру­сі. Сён­ня «сяб­ру­юць» Брэст і Цю­мень, Ма­гі­лёў і Та­больск, Клі­ма­ві­чы і За­во­да­ўкоўск.

На­дзея Юшкевіч


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение