У горадзе Дэтройт (штат Мічыган, ЗША) памёр пасля цяжкай хваробы Мікола Прускі (01.01.1928 — 22.01.2014).
Нябожчык, ураджэнец Мікалаеўшчыны (Стаўбцоўшчына), быў шырока вядомы як выдавец, рэдактар, грамадскі і культурны дзеяч, а таксама дабрадзей, які пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь быў ініцыятарам пасылання на Бацькаўшчыну кантэйнераў гуманітарнай і медыцынскай дапамогі ахвярам чарнобыльскай катастрофы.
Яго маці Міхаліна была стрыечнай сястрой Якуба Коласа. Мікола Прускі быў актывістам Беларуска-амерыканскага рэспубліканскага клубу ў Дэтройце (1960—1970-я), сябра БАЗА. Выдаў дзясяткі беларускіх кніг, у тым ліку разам з БІНІМам; рэдагаваў часопіс «Беларускі свет», «Беларускі дайджэст».
Управа Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку выказвае шчырае спачуванне сям'і нябожчыка.
БІНІМ
Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Міколы Прускага. Светлая яму памяць!