Дарафей Фіёнік атрымаў прэмію князя Астрожскага

“Пабожнасць, маральнасць, асвечанасць і адкрытасць. На гэтым развівалася наша культура, і я хачу яе захоўваць”, - кажа лаўрэат сёлетняй прэміі князя Астрожскага, старшыня Музея малой айчыны ў Студзіводах на Падляшшы Дарафей Фіёнік:

- Людзі не прыходзяць на зямлю, каб жыць толькі для сябе. Наш дом з’яўляецца малой царквой, а царква для праваслаўных хрысціянаў – гэта даваць прыклад іншым. Наша сям’я адкрытая, у нас бываюць розныя людзі, з якімі мы маем творчыя адносіны, з якімі мы робім розныя справы - гэта для нас з’яўляецца сэнсам жыцця.

Дарафей Фіёнік сёлета з’яўляецца адзіным лаўрэатам з Польшчы. Узнагароды князя Астрожскага прысуджае Фонд імя князя Астрожскага і часопіс “Праваслаўны агляд”.

Управа МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" шчыра віншуе Дарафея Фіёніка з узнагародай! Няхай яна дорыць натхненне для далейшых добрых справаў!