Перадкалядная сустрэча беларусаў адбылася ў Варшаве. Яна распачалася Святой Імшой у кляштары айцоў-дамініканаў. Прысутныя дзяліліся аплаткамі, амаль кожны прынёс посную страву. Найлепшая з іх атрымала ўзнагароду. Таксама на сустрэчу завітаў мінскі каталіцкі гурт "Лаўдас".
Як зазначае каардынатарка Беларускай імшы Ірына Губская, на сустрэчы прыходзяць людзі розных узростаў:
- Прыходзіць моладзь, студэнты, а таксама людзі, якія па розных прычынах жывуць у Варшаве 10-15 гадоў. Вельмі класна, што прыходзяць дзеці, бо такім чынам яны вучацца беларускасці, усведамляюць, што касцёл можа быць не толькі польскім, але і беларускім. Яны застаюцца беларусамі, нягледзячы на тое, што нарадзіліся і выраслі ў Польшчы.
Ідэя Святой Імшы па-беларуску ўзнікла яшчэ ў 2001 годзе ў беларускіх студэнтаў, якія навучаліся ў Варшаве.