Беларуская дыяспара ў Эстоніі наладзіла перад Калядамі шэраг сустрэчаў з вядомымі прадстаўнікамі беларускай культуры. Гэтымі днямі ў Таліне знаходзіцца пісьменнік Уладзімір Арлоў, які сустракаецца са сваімі тамтэйшымі чытачамі. А неўзабаве ў сталіцу Эстоніі накіруецца і эсэіст і філосаф Валянцін Акудовіч:
- Уладзімір Арлоў сёння яшчэ ў Эстоніі з выступам. А я ў чацвер на яго месца лячу ў Эстонію, у Талін, і там таксама ў мяне будзе публічная лекцыя. Адмысловыя перадкалядныя сустрэчы ў Эстоніі наладзілі.
Арганізатам сустрэчаў выступіў адзін з лідараў беларускай дыяспары ў Эстоніі Павел Марозаў. Бліжэй да Калядаў у Талін запрошаны з канцэртам Эдуард Акулін.