Згуртаванне беларусаў Канады адзначыла сваё 65-годдзе

1 снежня беларусы Канады адсвяткавалі 65-годдзе старэння Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК). Перад пачаткам святочнай часткі адбылася супольная малітва за душы ўсіх спачылых сяброў Згуртавання, а таксама ўдзельнікаў Слуцкага збройнага чыну.

Сёлета імпрэза праходзіла ў фармаце вялікага супольнага Дня Народзінаў. Да сяброў Згуртавання, што сабраліся ў вялікай залі ЗБК, звярталіся з віншаваньнямі прадстаўнікі беларускіх арганізацыяў з усяго свету. Адкрыў свята запіс святочнай прамовы  Прэзідэнта Рады БНР Івонкі Сурвіллы, у простым эфіры прагучалі віншаванні Змітра Дашкевіча (Малады Фронт), Паўла Севярынца (БХД), Управы МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, Ганны Сурмач (БАЗА) ды Хведара Нюнькі (Таварыства беларускай культуры, Вільня). Таксама ў запісе прагучалі віншаванні сябраў дыяспары ў Канадзе, якія не змаглі прысутнічаць: Марыі Ганько і Вольгі Грыцук.

Былі ўзгаданыя першыя гады па стварэнні ЗБК, калі паваенныя імігранты ахвяравалі літаральна апошнія цэнты і багата свайго часу, каб стварыць беларускі асяродак у далечыні ад Бацькаўшчыны. Былі прадэманстраваныя архіўныя дакументы: устаноўчыя паперы, першыя заявы аб уступленні ў Згуртаванне. Успаміналі ўсіх старшыняў ЗБК, іхны ўнёсак у агульную справу Беларушчыны.

Напрыканцы імпрэзы грамада паглядзела лекцыю айца Леаніда Акаловіча, прымеркаваную да 93-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.

Па заканчэнні імпрэзы некаторыя сябры накіраваліся да консульства Украіны ў Таронта, каб выказаць сваю падтрымку братняму народу на мітынгу ўкраінскае дыяспары за еўрапейскі выбар Украіны.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение