Каб ушанаваць памяць антыбальшавіцкіх паўстанцаў, беларусы наведалі магілу Цімоха Хведашчэні, знойдзеную некалькі месяцаў таму. У магіле спачывае кіраўнік беларускай антысавецкай партызанкі, грамадска-палітычны дзеяч і настаўнік.
Арганізатар акцыі Анатоль Міхнавец таксама заклікаў беларусаў ушанаваць памяць герояў у сваіх дамах: і запаліць знічы ў памяць слуцкіх паўстанцаў, каб гэты агонь сведчыў пра нашую ўдзячнасць за іх подзвіг, бо сёння сапраўды Дзень героеў.
Акцыя была арганізавана, дзякуючы ініцыятыве Беларуская нацыянальная памяць.