Беларускія абрады паказалі ў Бельску Падляшскім. ХХ-я прэзентацыя абрадавых калектываў “Беларускі абрад на сцэне” завітала і ў Бельскі дом культуры. Прысутныя пабачылі абрадавыя сцэнкі ў выкананні беларусіх аматарскіх калектываў. Жанчыны з Дабрывады прыехалі з ільном. Кажа Ніна Яўдасюк з Дабрывады:
- Толькі не паказалі як рос лён. А паказалі як рвалі, слалі, сушылі ды церлі. Ой, калісьці як сабяруцца жанчыны разам. Бо па адной не працавалі, а збіраліся сёння ў адной хаце, заўтра – у другой. Адна – трэпле, другая – трэ, трэцяя – чэша. Так калісьці было.
Гэта не канец ХХ-й прэзентацыі абрадавых калектываў “Беларускі абрад на сцэне”. 22 лістапада Беларускае грамадска-культурнае таварыства запрашае ў Беласток ды 24 лістапада - ў Гайнаўку.