Урэшце ў спадара Сяргея Панізніка знайшлася магчымасць завітаць да нас у Прагу і асабіста прэзентаваць на клубоўні свой дыск, выдадзены пры падтрымцы ПАГОНІ. Змест гэтага дыска ствараюць аўтэнтычныя спевы старэйшых жыхароў Міёршчыны, запісаныя сп. Сяргеем цягам 1968-69 гадоў. Набыць дыск магчыма на клюбоўні.
20-га кастрычніка ў клубоўні прайшла прэзентацыя гэтага дыска.
Сп. Сяргей Панізнік распавёў пра ідэю і гісторыю стварэння дыска, пра выканаўцаў спеваў, а таксама зачытаў шмат сваіх вершаў.
Дзякуючы спадару Сяргею госці мерапрыемства пачулі шматлікія народныя прымаўкі, якія ён асабіста занатаваў падчас размоваў са старэйшымі жыхарамі беларускіх вёсачак (напрыклад: "калі з галавой не дагаварыўся, тады да ног і не суйся" , "праўды з ногаць, а маны па локаць", ці што такое "слова на дабрыдзень"). Тым часам госці маглі разглядаць фатаздымкі жыхароў і краявіды Міёршчыны - сваякоў сп. Сяргея, якія адбіваліся на галоўнай сцяне праз праектар.
У гонар прэзентацыі Сяржук Доўгушаў і Алесь Ясінскі падрыхтавалі ўласную музычную праграму.
Сяржук Доўгушаў
Алесь Ясінскі
Сяржук і Алесь заспявалі гасцям палешуцкія песні, занатваныя падчас нядаўняй экспедыцыі на Палессе з Ірынай Мазюк. Песню "Вэлытай, пэрэпылко" спявалі ўсе разам:)
Спадар Сяргей Панізнік падараваў клубоўні шмат кніжак, пераважна напісаных ім самім, а таксама некалькі дыскаў.
Агульнае фота на памяць
Галоўныя ўдзельнікі мерапрыемства: Сяргей Панізнік, Сяргей Доўгушаў і Алесь Ясінскі. Жэст спадара Сяргея называецца, як ён сам растлумачыў, "Маю годнасць", гэты жэст быў распаўсюджаны выключна на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Спасылка на агульны фотаальбом. Фота з вокладкі прэзентаванага дыска.