Ці ёсць у беларусаў традыцыйная кухня - гэта спрабавалі высветліць беларусы ў Варшаве. У Беларускім Доме адбылося свята беларускай кухні. Кожны змог пачаставаць сваёй стравай прысутных. Удзельнікі прыгатавалі кнышыкі, запечаныя яблыкі, шчупака, халаднік ды шмат іншых страваў. Адбыўся і конкурс. Першае месца занялі дранікі са свойскай падлівай.
Свята беларускай кухні было вельмі прыемным і хочацца, каб яно адбывалася яшэ не адзін раз, зазначае пераможца конкурсу "Свята беларускай кухні" Аляксандра Шэпялевіч.
- Такая была атмасфера, якую хочацца паўтарыць, у якую хочацца вярнуцца, таму што людзі падчас усіх гэтых абмеркаванняў казалі: як, што, як прыгатаваць, так смачна, слухай, а я не ведаў такой стравы... Насамрэч гэта вельмі супер!
Упершыню Дзень беларускай кухні ў Варшаве быў праведзены год таму. Тады было прадстаўлена толькі 9 страваў. У гэтым годзе свята беларускай кухні стала больш папулярнае, бо колькасць канкурсантаў вырасла ўдвая.